Новыя падрабязнасці з банка, дзе касірка дала кліенту лішнія 45 млн. рублёў
Пакуль да праваахоўнікаў з інфармацыяй пра мужчыну ніхто не звяртаўся.
Мінская міліцыя шукае мужчыну, якому касір банка выдала памылкова лішнія 45 млн. рублёў.
Як паведамляла Еўрарадыё, 30 студзеня ў сталічнае аддзяленне аднаго з банкааў зайшоў мужчына, каб памяняць 5500 долараў на рублі.
“Касірка павінна была выдаць яму 85 мільёнаў. Выдала 80 мільёнаў. А потым замест 5 мільёнаў выдала пачак з 50 мільёнамі. Такім чынам, касірка памылкова выдала яму лішнія 45 мільёнаў”, − патлумачылі Еўрарадыё ў сталічнай міліцыі. Пакуль да праваахоўнікаў з інфармацыяй пра мужчыну ніхто не звяртаўся.
Работнікі банка просяць кліента вярнуць грошы, перададзеныя па памылцы касіра. Таксама просяць адгукнуцца тых, хто можа дапамагчы апазнаць мужчыну, зафіксаванага на відэа. За інфармацыю пра яго банк гарантуе ўзнагароджанне.
Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 239-46-25, 8 (017) 208-72-48.
Канфідэнцыйнасць гарантуецца.
Мужчына сам вярнуў у банк "лішнія" 20 тысяч долараў (відэа)
Мужчына вярнуў касірцы банка лішнія 53 мільёны рублёў (фота, відэа)