Нямцоў: Нас выкарыстоўваюць, але аб’ядноўвацца з Лукашэнкам мы не будзем
У адказ на выкарыстанне ў інфармацыйнай вайне беларускімі СМІ расійскай апазіцыі Барыс Нямцоў выгукнуў: "Жыве Беларусь!", а Людміла Аляксеева назвала дзеянні беларускага тэлебачання мярзотнымі.
Беларускі бок знайшоў новую зброю для інфармацыйнай вайны з Расіяй. Калі спачатку гасцямі беларускага тэлебачання сталі лідэры “праблемных” для Крамля краін — Грузіі і Латвіі, то зараз айчынныя дзяржаўныя СМІ звярнуліся па дапамогу да расійскай апазіцыі.
Днямі газета “Рэспубліка” надрукавала даклад Барыса Нямцова “Пуцін. Вынікі. 10 гадоў”, які вельмі рэзка крытыкуе Ўладзіміра Пуціна, метады і вынікі яго дзейнасці на пасадзе прэзідэнта Расіі. Аўтар даклада Барыс Нямцоў прызнаўся Еўрарадыё, што задаволены з’яўленнем яго працы ў беларускіх СМІ. Але папярэдзіў, што гэта не робіць яго прыхільнікам Аляксандра Лукашэнка і ягоным памочнікам у інфармацыйнай вайне.
Барыс Нямцоў: “Так, яны выкарыстоўваюць наш даклад. Але гэты даклад знаходзіцца ў свабодным доступе і кожны можа яго выкарыстоўваць. Плюс ад гэтага толькі ў тым, што беларускі народ дазнаецца праўду пра сапраўдныя вынікі праўлення Пуціна. Але мы — не Саакашвілі, і аб’ядноўвацца з Лукашэнкам у барацьбе супраць Пуціна не збіраемся. Мы лічым іх блізнюкамі-братамі і нягоднікамі. Так што, яны могуць на нашу падтрымку не разлічваць. Я маю на ўвазе Лукашэнку і яго памагатых”.
А на словы пра тое, што ён такім чынам, хай і не жадаючы, але дапамагае беларускім уладам ў інфармацыйнай вайне супраць Расіі, нават пакрыўдзіўся.
Барыс Нямцоў: “Нічым я ім не дапамагаю. Слухайце! Я пяць гадоў быў персонай нон-грата! Мая пазіцыя абсалютна акрэсленая і зразумелая: “Лукашэнка — гэць!”, “Жыве Беларусь!”. Кропка”.
Днямі ў эфіры беларускага тэлебачання паказалі фрагмент інтэрв’ю старшыні Маскоўскай групы Хельсінскага камітэта Людмілы Аляксеевай. Там вядомая расійская праваабаронца распавядала пра занядбаны стан правоў чалавека ў Расіі.
Людміла Аляксеева ў размове з Еўрарадыё ўзгадала, што да яе некалькі дзён таму сапраўды прыязджалі беларускія тэлевізійшчыкі. Але, кажа, яна была абсалютна ўпэўненая, што яны прадстаўлялі незалежны канал.
Людміла Аляксеева: “Пэўны час таму да мяне сапраўды прыязджала беларускае тэлебачанне. Але я думала, што гэта нейкае незалежнае тэлебачанне. 21 чысла напэўна яны ў мяне былі. Я ведаю, што ёсць у вас і незалежныя каналы, і думала, што гэта яны!”
Расповед пра тое, як і для чаго "чэсныя" журналісты з беларускага тэлебачання выкарысталі яе інтэрв’ю, выклікалі ў Людмілы Аляксеевай абурэнне.
Людміла Аляксеева: “Гэта мярзотна! Бо нас менавіта выкарыстоўваюць. Прычым карыстаючыся нашай неабазнанасцю — прыйшлі нейкія тэлевізійшчыкі, і я ім сказала. Іншая справа — я сказала тое, што думаю. Па-другое, я ніколі не дазваляю сабе ні пра ўлады, ні пра сваіх ідэалагічных апанентаў казаць груба. Калі нешта і казала, то вельмі вытрымана. А калі яны пыталіся пра сітуацыю з правамі чалавека ў Расіі, то я канстатавала, што правы чалавека ў нас у масавым парадку парушаюцца. Але калі б я ведала, што гэта нейкая палітычная барацьба, то я б адмовілася ад інтэрв’ю. Вось толькі, шчыра кажучы, мне гэта нават у галаву не прыйшло”.
Праваабаронца прызналася, што расійскае тэлебачанне не глядзіць прынцыпова і таму за інфармацыйнай вайной не сочыць, і фільмаў пра “Хроснага бацьку” не бачыла. Але кажа, што працягваць яго паказ НТВ мусіць і надалей.
Людміла Аляксеева: “Калі гэтыя фільмы праўдзівыя, то з якіх бы меркаванняў яны ні паказваліся, то гэта вельмі добра — калі нашыя грамадзяне даведаюцца, што насамрэч адбываецца ў Беларусі”.
Дало магчымасць беларускае тэлебачанне выступіць з крытыкай расійскіх уладаў і іншым апазіцыянерам з Усходу. Але на думку былога намесніка міністра замежных спраў Расіі, дырэктара фонда “Цэнтр палітычных даследаванняў “Кансалтынг” Андрэя Фёдарава, магчымасць выказацца па праблемных пытаннях не прынясе Лукашэнку любові расійскай апазіцыі.
Андрэй Фёдараў: “Расійская апазіцыя не вельмі любіць Аляксандра Рыгоравіча, пра што неаднаразова і казала. І з гэтага пункта гледжання нелюбоў да яго не абавязкова павінна пераважыць нелюбоў, да прыкладу, да Пуціна”.
На думку расійскага эксперта, усе гэтыя перадрукі матэрыялаў, што "кампраметуюць" расійскае кіраўніцтва, прадастаўленне магчымасці выказацца ў беларускіх СМІ выкарыстоўваецца ва ўнутрыпалітычных мэтах. І зусім не служыць рашэнню нейкіх міждзяржаўных пытанняў і праблем.
Фота: Змітра Лукашука