Нямецкая авіякампанія Lufthansa прыпыняе палёты над Беларуссю

Нямецкая авіякампанія Lufthansa прыпыняе палёты над Беларуссю

Нямецкая авіякампанія Lufthansa абвясціла аб прыпыненні палётаў у паветранай прасторы Беларусі. У заяве тлумачыцца прычына: "У сувязі з дынамікай бягучай сітуацыі". Раней авіякампанія займалася маніторынгам сітуацыі. Магчыма, апошняй кропляй стала сітуацыя з затрымкай вылета ў панядзелак самалёта Lufthansa з Мінска.

Раней ад палётаў над нашай краінай адмовіліся нідэрландская авіякампанія KLM, скандынаўская SAS, кіпрская Avia Solutions, польская LOT, венгерская Wizzair і латвійская airBaltic. Прычына — скандальная гісторыя з прымусовай пасадкай у Беларусі самалёта Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі