Нямецкая зборная перамагла каманду Славакіі і выйшла ў 1/4 фіналу Еўра-2016

Нямецкая зборная перамагла каманду Славакіі і выйшла ў 1/4 фіналу Еўра-2016

Зборная Нямеччыны з лікам 3:0 перамагла зборную Славакіі. Такім чынам, Нямеччына стала пятай камандай, якая выйшла ў чвэрцьфінал сёлетняга чэмпіянату Еўропы па футболе.

Першыя два мячы нямецкая каманда забіла яшчэ ў першай палове гульні. На 8-й хвіліне Джэром Баатэнг забіў свой першы матч у складзе зборнай. А на 43-й хвіліне Марыё Гомес павялічыў разрыў. Трэці мяч у браму славацкай зборнай на 63-й хвіліне забіў паўабаронца Юльян Дракслер.

У чвэрцьфінале турніру 2 ліпеня ў Бардо нямецкая каманда сустрэнецца з пераможцам матчу Італія — ​​Іспанія.

Нагадаем, што раней у чвэрцьфінал выйшлі зборныя Польшчы, Уэльса, Партугаліі ды Францыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі