Нямецкія неанацысты ішлі на мяжу з Польшчай, каб "спыняць мігрантаў"

Неанацысты / DW
Неанацысты / DW

Уночы на 24 кастрычніка паліцыя ФРГ правяла аперацыю супраць неанацыстаў, якія адправіліся на мяжу Германіі з Польшчай. Радыкалы з арганізацыі "Трэці шлях", узброеныя дубінкамі і мачэтэ, хацелі "спыняць мігрантаў".

Групу з 50 ультраправых затрымалі недалёка ад мяжы ў раёне горада Губен (федэральная зямля Брандэнбург). Падчас дагляду ў іх былі знойдзеныя пярцовыя балончыкі, мачэтэ, дубінкі. Раней "Трэці шлях" заклікаў "арганізоўвацца" з мэтай не дапусціць у Германію мігрантаў, якія спрабуюць патрапіць туды з Беларусі праз тэрыторыю Польшчы.

Напярэдадні ў цэнтры Губена прайшла акцыя ў падтрымку ўцекачоў. У ёй прынялі ўдзел каля 120 чалавек.

Немецкие неонацисты шли на границу с Польшей, чтобы "останавливать мигрантов"
Мігранты імкнуцца ў Германію / DW

Наплыў мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі, якія трапляюць туды з тэрыторыі Беларусі праз Польшчу, Літву і Латвію, назіраецца ў Германіі з мая 2021 года. З таго часу іх колькасць перавысіла чатыры тысячы.

18 кастрычніка міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас назваў Аляксандра Лукашэнку кіраўніком дзяржаўнай сеткі кантрабанды нелегальных мігрантаў у краіны Еўрасаюза. Маас прапанаваў увесці санкцыі ў дачыненні да авіяперавозчыкаў, якія зарабляюць на транзіце ўцекачоў у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі