Офіс Ціханоўскай правядзе канферэнцыю, прысвечаную Канстытуцыі Новай Беларусі

Канстытуцыя Беларусі 1994 года

Канстытуцыя Беларусі 1994 года / kurjer.info

Офіс Святланы Ціханоўскай арганізуе канферэнцыю, прысвечаную абмеркаванню Канстытуцыі Новай Беларусі і шасці законапраектаў, "падрыхтаваных у яе развіццё і дапаўненне". Мерапрыемства адбудзецца 15 сакавіка ў Літве. У ім прымуць удзел кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская, спікерка Сейма Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсен, прэзідэнт Парламенцкай асамблеі "Еўранэст" Андрус Кубілюс, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юозас Алекас, кіраўнік групы "За дэмакратычную Беларусь" Жыгімантас Павілёніс, беларускія і міжнародныя эксперты.

"Калі Беларусь стане прававой краінай, Канстытуцыя будзе законам прамога дзеяння, які гарантуе, што мы больш ніколі не вернемся да дыктатуры, — кажа ў відэазвароце дарадца Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька. — Тым, хто сумняваецца, скажу наступнае: цаніце час — гэта рэсурс, вельмі актуальны. Мы і так згубілі неймаверна шмат часу. Яго ў нас няма. Рабіце сёння тое, на што не будзе часу заўтра". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі