Офіс папулярнага ў фатографаў пракату тэхнікі Photobuba апячатаны ДФР

Офіс апячатаны / TUT.by
Офіс апячатаны / TUT.by

Офіс папулярнага ў фатографаў сэрвісу пракату тэхнікі Photobuba апячатаны Дэпартаментам фінансавых расследаванняў, паведамляе TUT.by.

На апячатаныя дзверы наткнуўся адзін з кліентаў. Ён два дні таму арандаваў абсталяванне ў Photobuba і прыйшоў сёння ў офіс з дамовай. Аператар не падняў трубку.

У акаўнце сэрвісу 22 снежня з'явілася такое паведамленне: "Сябры, вымушаныя вам паведаміць, што мы часова не працуем! Калі вы браніравалі ў нас абсталяванне або абсталяванне знаходзіцца цяпер у вас, звяжыцеся з намі праз дырэкт. Сачыце за нашымі навінамі, хутка ўсё наладзіцца".

Журналістам пакуль не ўдалося атрымаць больш падрабязныя каментары ні ў прадстаўнікоў кампаніі, ні ў ДФР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі