Анлайн-кнігарня "Кнігаўка" больш недаступная з Беларусі (разам з "Гары Потэрам")

Андрэй Янушкевіч, стваральнік выдавецтва "Янушкевіч"

Андрэй Янушкевіч, стваральнік выдавецтва "Янушкевіч"

У Беларусі заблакавалі інтэрнэт-кнігарню "Кнігаўка", паведаміла выдавецтва "Янушкевіч". Прычыны блакавання не называюцца.

У гэтай анлайн-кнігарні беларусы маглі набыць пераклады на беларускую мову сусветнай літаратуры, у тым ліку сучасных бэстсэлераў. Большасць з іх была апублікаваная ў выдавецтве "Янушкевіч".

Сярод самых папулярных — пераклады на беларускую легендарнага "Уладара пярсцёнкаў" Дж. Р. Р. Толкіна і сусветнага бэстсэлера для падлеткаў "Гары Потэр" Джоан Роўлінг.

У Мінску афлайн-кнігарня “Кнігаўка” адкрылася ў траўні 2022 года, але змагла прапрацаваць толькі адзін дзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі