Onliner: у Жыткавіцкім раёне прарвала ачышчальныя збудаванні
Надзвычайнае здарэнне адбылося пад Туравам у Жыткавіцкім раёне. Onliner са словаў мясцовых жыхароў піша, што там прарвала ачышчальныя збудаванні.
Паток вады накіраваўся ў бок вёскі Рычоў.
Відавочцы знялі на відэа гэтую аварыю. Падрабязнасцяў здарэння пакуль няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.