Орда: сабрана ўжо каля мільёна подпісаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі
Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, заявіў, што ўжо сабрана ў дзесяць разоў больш подпісаў, чым трэба.
"На сённяшні дзень нашай ініцыятыўнай групай сабрана ўжо каля мільёна подпісаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты, — цытуе словы Орды прэс-служба ФПБ. — І мы гэтую працу, безумоўна, працягнем".
Подпісы будуць збірацца і ў працоўных калектывах, і на пікетах, кажа Міхаіл Орда. 5 чэрвеня ў Мінску прайшоў першы масавы пікет, на якім збіралі подпісы за кіраўніка дзяржавы. Людзі ў чэргах былі маўклівыя, з журналістамі размаўлялі адзінкі, а некаторыя праяўлялі агрэсію. У асноўным гэта былі сябры ФПБ, "Белай Русі" і БРСМ. Прысутнічаў на пікеце і Орда. Было дзяржаўнае тэлебачанне. Але не прайшло і трох гадзін, як пікет згарнулі.
Як вядома, у ЦВК трэба падаць не менш за 100 тысяч подпісаў. Збор подпісаў працягнецца да 19 чэрвеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.