Па адной акрузе адбудуцца паўторныя выбары
Паўторныя выбары адбудуцца ў адной выбарчай акрузе. Пра гэта паведамляецца на сайце Цэнтравыбаркаму.
Гаворка ідзе пра адно дэпутацкае крэсла ў раённым савеце дэпутатаў. Перавыбары будуць у Ельскім раёне Гомельскай вобласці, у выбарчай акрузе №3. Гэта была безальтэрнатыўная акруга. Там быў адзіны кандыдат, якога вылучыў працоўны калектыў, але потым яны адазвали яго. Таму будуць перавыбары.
Нагадаем, што ў Беларусі адменены ніжні парог яўкі на мясцовыя выбары.
Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў прайшлі ў Беларусі 18 лютага. Перад гэтым улады забяспечылі рэкордную для падобных выбараў яўку на датэрміновым галасаванні — амаль 35%.