Па амністыі вызвалены былы гендырэктар "Барысаўдрэва" Мальцаў

На волю па амністыі выйшаў былы генеральны дырэктар "Барысаўдрэва" Уладзімір Мальцаў, інфармуе БелаПАН. Ён быў затрыманы ў сакавіку 2014 года, а ў снежні асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. Мальцава абавязалі вярнуць прадпрыемству 1 млрд 906 млн рублёў. У красавіку 2015-га Вярхоўны суд перакваліфікаваў абвінавачанне Уладзіміру Мальцаву і скараціў яму тэрмін зняволення да 2,5 гадоў у калоніі агульнага рэжыму, а кампенсацыя стратаў прадпрыемству была адмененая.

Рашэнне аб вызваленні Уладзіміра Мальцава было прынятае 1 ліпеня камісіяй па прымяненню амністыі. Яна засядала ў магілёўскай калоніі. Раніцай 2 ліпеня гэтае рашэнне пацвердзіў пракурор. Ужо а 16-й гадзіне Мальцаў выйшаў на волю. Яго сустракалі жонка, бацька і брат.

На архіўным здымку гендырэктар "Барысаўдрэва" Уладзімір Мальцаў падчас наведвання прадпрыемства Аляксандрам Лукашэнкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі