Сёння агучаць прысуд былому гендырэктару "Барысаўдрэва" Уладзіміру Мальцаву

У суботу, 20 снежня, агучаць прысуд былому гендырэктару "Барысаўдрэва" Уладзіміру Мальцаву. Гучны працэс праходзіць у Мінскім абласным судзе. Пракурор запатрабаваў для яго 6 гадоў калоніі.

Мальцава абвінавачвюць у злоўжываннях уладай альбо службовым становішчам з нанясеннем асабліва вялікіх стратаў — 17 мільярдаў рублёў. Мальцаў вінаватым сябе не прызнае.

8 снежня дзяржаўны абвінаваўца скарэктаваў абвінавачанне экс-гендырэктару "Барысаўдрэва" — з абвінавачання знікла фармулёўка "паразітаванне службовых паўнамоцтваў". Пракурор заявіў: Мальцаў, будучы гендырэктарам, праз асабістую зацікаўленасць пры выбары пастаўшчыка абсталявання лабіяваў інтарэсы турэцкай кампаніі. Калі яна, парушыўшы кантракт, пачала зацягваць тэрміны пастаўкі абсталявання, Уладзімір Мальцаў не зрабіў крокаў у адказ.

"Спрабуючы схаваць сваю некампетэнтнасць, кар'ерызм і парушэнне заканадаўства, ён падпісаў з кампаніяй дамову пра перанос тэрмінаў пастаўкі", — дадаў дзяржабвінаваўца. Па словах пракурора, былы гендырэктар не прыняў мераў па своечасовым набыцці абсталявання для вытворчасці запалак.

Як паведамляла Еўрарадыё, усё пачалося 8 лістапада 2013 года, калі Аляксандр Лукашэнка наведваў прадпрыемства і быў абураны сарванымі тэмпамі мадэрнізацыі. Пачалося расследаванне. Уладзімір Мальцаў быў узяты пад варту ў сакавіку сёлета, суд пачаўся ў верасні.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі