Вярхоўны суд сёння разгледзеў касацыю па справе Уладзіміра Мальцава

7 красавіка ў Вярхоўным судзе разглядаецца касацыйная скарга экс-дырэктара "Барысаўдрэва" Уладзіміра Мальцава. 20 снежня 2014 года Мінскі абласны суд прызнаў Мальцава вінаватым у злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Яго прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці. Акрамя таго, ён пазбаўлены права займаць кіруючыя пасады на працягу пяці гадоў.

Таксама Мальцаў павінен вярнуць прадпрыемству 1 млрд 906 млн рублёў. Уся раней арыштаваная асабістая маёмасць павінна быць накіравана на пагашэнне пазыкі. Акрамя гэтага, вырашана спагнаць з Мальцава 95 млн рублёў дзяржпошліны.

У каментары Радыё Свабода жонка асуджанага экс-дырэктара Алена Мальцава паведаміла, што скарга заняла 300 старонак.

На пасяджэнні 7 красавіка было задаволенае хадайніцтва Мальцава, каб касацыю разглядалі ў яго прысутнасці. Таму наступнае пасяджэнне пройдзе ў Вярхоўным судзе ў прысутнасці Мальцава 17 красавіка.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі