Па факце ДТЗ, у якім загінуў хлопчык з Украіны, распачалі крымінальную справу

Па факце ДТЗ, у якім загінуў хлопчык з Украіны, распачалі крымінальную справу

Па факце ДТЗ у Камянецкім раёне, у якім загінуў хлопчык з Украіны і яшчэ 6 дзяцей атрымалі цяжкія траўмы, распачалі крымінальную справу. Артыкул — "парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў" (ч. 2 арт. 317 КК). Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, кіроўцу, 42-гадовага жыхара Сумаў, затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, яго дапыталі.
 
Здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы 13 траўня на 54-м кіламетры аўтадарогі Пясчатка — Камянец — Шарашова — Свіслач. У мікрааўтобусе Renault Master ехалі дзеці з украінскай футбольнай каманды. Кіроўца мікрааўтобуса дапусціў сутыкненне з пагрузчыкам "Амкадор 332 С01", які ехаў наперадзе ў спадарожным накірунку (ім кіраваў 48-гадовы жыхар Камянецкага раёна). Украінскаму хлопчыку, які памёр ад атрыманых траўмаў (ён сядзеў на пярэднім пасажырскім сядзенні), было 12 гадоў. Пацярпелым хлопчыкам ад 13 да 15 гадоў, яны знаходзяцца ў Брэсцкай абласной бальніцы. Двое з іх — у цяжкім стане. Кіроўцы не пацярпелі.

Вядома, што агулам падлеткаў, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах у Польшчы, везлі на радзіму чатыры мікрааўтобусы. Тры з іх паспяхова абагналі пагрузчык. Па версіі следства, кіроўца Renault Master "праявіў няўважлівасць да дарожнай сітуацыі і не паспеў сыйсці ад сутыкнення".

Па факце ДТЗ, у якім загінуў хлопчык з Украіны, распачалі крымінальную справу
Фота: http://sk.gov.by
Па факце ДТЗ, у якім загінуў хлопчык з Украіны, распачалі крымінальную справу
Фота: http://gaibrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі