Па колькасці разводаў Беларусь займае другое месца ў свеце

Пра гэта паведаміла журналістам аўтар "Аналізу тэндэнцый шлюбнасці і разводнасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь з 1946 па 2010 гады", доктар геаграфічных навук БДУ, прафесар Кацярына Анціпава. 11 чэрвеня яна прэзентавала сваё даследаванне ў Мінску.



У рэйтынгу краін па колькасці разводаў, які склала ААН па выніках 2011 года, Беларусь саступае толькі Расіі. На трэцім месцы размясцілася Латвія. У канцы рэйтынгу апынуліся Македонія, Чарнагорыя, Ямайка. А замыкае рэйтынг Мальта.



Па словах Анціпавай, якія перадае БелаПАН, пачынаючы з 1970 года колькасць разводаў у Беларусі вырасла ў два разы. Пары, якія жывуць у гарадах, разводзяцца часцей за вясковыя. Сярод рэгіёнаў найбольшая колькасць разводаў рэгіструецца ў Мінску (4,5 на тысячу чалавек), самы нізкі каэфіцыент назіраецца ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях (2,3 і 2,4).



Фота — interfax.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі