Па Мінску праедуць тры калоны расійскіх войскаў і пройдуць "партызаны"
У вайсковым парадзе, які пройдзе ў беларускай сталіцы ў Дзень Незалежнасці 3 ліпеня, паўдзельнічаюць расіяне.
Як інфармуе БЕЛТА, чакаецца, што расійскі бок прадставіць тры калоны сучаснай вайсковай тэхнікі: бронеаўтамабілі "Тыгр", аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы "Іскандэр" і зенітныя ракетныя сістэмы С-400. Плануецца, што расійская тэхніка прыбудзе ў нашу краіну ў канцы чэрвеня і будзе задзейнічаная ўжо ў генеральнай рэпетыцыі параду.
Мяркуецца, што ў вайсковым парадзе ў Дзень Незалежнасці возьмуць удзел больш за 3 тысячы чалавек, каля 150 адзінак тэхнікі і 35 самалётаў, верталётаў. Упершыню па сталічным праспекце Машэрава пройдзе калона "партызанаў" у адпаведнай экіпіроўцы з унікальнымі рарытэтнымі ўзорамі зброі часоў Другой сусветнай вайны.
Фота — УНІАН