Па паўднёвым захадзе Беларусі ў нядзелю будзе да +19
У нядзелю, 3 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па поўначы краіны пройдуць кароткачасовы дождж. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 2-8 вышэй за нуль. Удзень чакаецца 11-17 цяпла, па паўднёвым захадзе краіны — да +19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.