Па рэгіёнах паехаў “Дах” (фота)

Удзельнікі паказалі шэраг прыкладна сотні прысутных інсталяцыі, пэрформансы, карціны і фільмы ў духу саверсізму і ігдрасілізму (сеяння добрага і мудрага, повязі з продкамі праз дрэвы — тэрміны з хрысціянскай і скандынаўскай традыцыі).



Літаратар Юрась Барысевіч патлумачыў: “Найчасцей фестываль “Дах” адбываецца ў Берліне, у Доме мастакоў “Тахелес”. Некалькі разоў адбываўся ў Мінску. Цяпер арганізатары вырашылі больш шырока асвоіць беларускую тэрыторыю. Да таго ж, кожны фестываль тэматычны, і сёлета ён прысвечаны славутым постацям беларускай гісторыі”.



Спадар Барысевіч не толькі чытаў вершы, але і прадставіў  інсталяцыю вакол паганскага каменя ды карціну “Партрэт філосафа Акудовіча, якога няма”.



Адным з акцэнтаў сесіі было стварэнне карціны тутэйшага жыхара, які жыў пасла Сойму Рэчы Паспалітай, — Тадэвуша Рэйтана. Ён працівіўся паглынанню дзяржавы суседзямі. Партрэт ствараўся ў стылі кубізму на вольным паветры перад сядзібай Валенцыя Швыкоўскага, сённяшнім музеем “Палацык”, дзе праходзіў фестываль.



На выставе былі прадстаўленыя каля 150 працаў жывапісу і графікі і каля 100 фотаздымкаў. Сярод  іх  карціны  арганізатараў фестывалю Зміцера Юркевіча і Аляксея Родзіна, а таксама працы Зміцера Вішнёва, немца Марціна Райтэра і іншых. Выстава будзе даступная для агляду да 3 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі