Па справе "Экамедсэрвісу" абвінавачанні выстаўленыя тром асобам

Нагадаем, што пасля аперацыі па карэкцыі носа ў гэтым медцэнтра памерла маладая гродзенка Юлія Кубарава. Справа атрымала вялікі рэзананс, пасля яе пачаліся праверкі ў медцэнтрах краіны.  



Як паведамляе аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта, усталявана, што падчас правядзенні аперацыі пацыенту выкарыстоўвалася няспраўная анэстэзіялагічная апаратура для штучнай вентыляцыі лёгкіх кіслародна-паветранай сумессю.



Канчатковыя абвінавачанні ў здзяйсненні злачынства выстаўленыя гендырэктару цэнтра, лекару анэстэзіёлагу-рэаніматолагу і галоўнаму інжынеру інжынерна-эксплуатацыйнага аддзела.



Дзеянні анэстэзіёлага-рэаніматолага кваліфікаваныя як "Неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікамм, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента". Дзеянні дваіх іншых абвінавачаных — як "Службовая халатнасць, якая пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека".



Цяпер удзельнікі крымінальнага працэсу пачынаюць знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.



Фота — chatoff.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі