Па ўсходзе Беларусі 17 жніўня будзе да +35
У аўторак, 17 жніўня, будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — моцныя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны, пры навальніцах месцамі моцны парывісты.
Уначы чакаецца 14-20 цяпла, удзень тэрмометры пакажуць ад +20 па захадзе краіны да +34 па ўсходзе. Месцамі па Магілёўскай і Гомельскай абласцях паветра прагрэецца да 35 градусаў вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.