Па ўзроўні рэлігійнасці Беларусь на 13-м месцы сярод краін Еўропы
Па ўзроўні рэлігійнасці Беларусь апынулася на 13-м месцы сярод краін Еўропы. Спецыялісты з Pew Research некалькі гадоў вывучалі, наколькі часта наведваюцца набажэнствы, наколькі часта людзі моляцца, наколькі моцная ў іх вера ў Бога і якая ацэнка важнасці рэлігіі ў жыцці. Вельмі рэлігійным у нашай краіне палічылі 27% насельніцтва (у суседняй Польшчы — 40%, ва Украіне — 31%, у Літве — 21%, у Расіі — 17%, у Латвіі — 15%).
Самымі рэлігійнымі еўрапейскімі краінамі аказаліся Румынія, Арменія, Грузія, Грэцыя, Малдова, Боснія, Харватыя, Польшча, Партугалія, Сербія, Украіна. Менш за ўсё вераць у Бога жыхары Бельгіі, Швецыі, Чэхіі, Даніі і Эстоніі.
Фота: pewresearch.org