Па выніках праверкі ЖКГ у Мінску звольненыя трое чалавек

Па выніках праверкі ЖКГ у Мінску звольненыя трое чалавек

Па выніках праверкі арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў Мінску звольненыя некалькі чалавек. Пракуратура выявіла недахопы і недагляды службовых асоб. Адзначаецца, што работа з заяўкамі і пісьмовымі прэтэнзіямі спажыўцоў была арганізаваная не на належным узроўні. Высветлілася, што ў адзіную дыспетчарскую службу ад грамадзян паступала вялікая колькасць паўторных заявак, былі выпадкі, калі заяўкі не выконваліся.

Прэс-служба Генпракуратуры адзначае, што факты несвоечасовага і неякаснага аказання жыллёва-камунальных паслуг былі выяўлены ва ўсіх арганізацыях ЖКГ сталіцы. 13 службовых асоб прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці, траіх з іх звольнілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі