Пачаліся затрыманні за каментары пра смерць шчучынскага міліцыянта

Сяргей Асавік

Сяргей Асавік / dzyannica.by

Сілавікі пачалі затрымліваць за каментары ў сацсетках, звязаныя са смерцю намесніка кіраўніка Шчучынскага РАУС падпалкоўніка Сяргея Асавіка, піша Hrodna.life.

У праўладных каналах паказалі першага затрыманага за абразлівыя каментары. Гэта 42-гадовы мужчына, у якога шэсць судзімасцяў, у тым ліку за забойства.

Па словах сілавікоў, гэта не адзіны такі каментар.

Як распавядала Еўрарадыё, падпалкоўнік Сяргей Асавік памёр на працоўным месцы, дактары "хуткай" яго не адкачалі. Ён хутка прасунуўся па кар'ернай лесвіцы пасля 2020-га: здымаў мітынгі на камеру і выклікаў АМАП на пратэстоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі