Пачалося будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка (відэа)

Гэта самы маштабны беларуска-кітайскі праект. Колькасць новых рабочых месцаў вызначаецца сотнямі тысяч. Дарэчы, першая вытворчасць у парку можа з'явіцца ў наступным годзе, адзначае БЕЛТА.



На ўрачыстасці прысутнічаў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Вось якую характарыстыку даў ён гэтаму праекту:


"Гэта комплексны праект. Тут новыя тэхналогіі, тавары і зусім іншыя кадры. Будзем казаць пра новы тэхналагічны ўнёсак. Яны ў комплексе аб'яднаюць і інвестыцыі, і тэхналогіі, і новыя тавары".



Адзначым, што беларуска-кітайскі індустрыяльны парк пабудуюць у 25 кіламетрах ад Мінска. Тэрытарыяльнае ўтварэнне будзе мець асаблівы прававы рэжым для забеспячэння камфортных умоваў вядзення бізнэсу.

Фота — БЕЛТА
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі