Пачобута на паўгода адправілі ў ПКТ, нягледзячы на высокі ціск

Анджэй Пачобут / фота са старонкі Аксаны Пачобут у "Фэйсбуку"

Анджэй Пачобут / фота са старонкі Аксаны Пачобут у "Фэйсбуку"

Палітвязня Анджэя Пачобута адправілі ў памяшканне камернага тыпу на 6 месяцаў, піша ў сацсетках яго жонка Аксана Пачобут.

"Першы ліст, у якім Анджэй расказвае, як трапіў у ПКТ, да мяне не дайшоў. Пакаранне ў выглядзе ПКТ на 6 месяцаў яму прызначылі за адмаўленне ад працы, якую нельга выканаць", — піша Аксана Пачобут.

Пры аглядзе перад адпраўкай у ПКТ у Пачобута быў зрыў сардэчнага рытму і ціск 190/140.

"Цяпер падчас вымярэння ціску Анджэю не паказваюць лічбы, якія намерылі", — дадае жонка палітвязня.

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка даручыў беларускаму прэм'еру Раману Галоўчанку "наладзіць адносіны" з Польшчай. Польскі МЗС у сваім адказе Лукашэнку заўважыў, што зрабіць гэта проста: трэба спыніць правакацыі на мяжы і вызваліць палітвязняў, сярод якіх журналіст і прадстаўнік польскай меншасці Анджэй Пачобут.

Беларускі суд адправіў Пачобута ў калонію з узмоцненым рэжымам на 8 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі