Пачынае працу служба для сацыяльнай падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій

"Мы можам аб'ядноўвацца і дапамагаць адно аднаму"

"Мы можам аб'ядноўвацца і дапамагаць адно аднаму" / shutterstock / Fanni_2021

Пачынае працу служба "Адно акно" для сацыяльнай падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій у Беларусі. Яе стварэнне было ініцыіравана прадстаўніцтвам па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета. У базе службы фігуруе 245 арганізацый, якія могуць дапамагчы ў вырашэнні сацыяльных пытаняў. 

Служба "Адно акно" — інфармацыйна-кансультацыйная платформа, на якой будзе збірацца і рэгулярна абнаўляцца інфармацыя аб магчымай дапамозе. Пакуль яна працуе ў тэставай версіі. Дапамогу можна будзе атрымаць на сайце службы праз званок, чат, электронную пошту ці ліст на адрас. Таксама звярнуцца па падтрымку можна будзе праз Instagram, Facebook, Telegram, Viber. Карыстальнікам з Беларусі рэкамендуецца рабіць гэта праз VPN — у мэтах бяспекі. Адзначаецца, што дапамога аказваецца бясплатна і канфідэнцыйна.

"Да многіх з нас людзі звяртаюцца па дапамогу: у некага затрымалі блізкага чалавека — і ён шукае адваката, дапамогу з перадачамі, кажа прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы кабінета Вольга Гарбунова. — Камусьці патрэбна дапамога, каб прыняць рашэнне аб эвакуацыі, хтосьці адбыў несправядлівае пакаранне, хтосьці пакутуе ад хатняга гвалту, хтосьці ў стрэсе закрываецца і пачынае ўжываць алкаголь, камусьці не налічваюць пенсію ці патрэбная медыцынская рэабілітацыя. Мы можам аб'ядноўвацца і дапамагаць адно аднаму... Веру, што мы можам супрацьстаяць спробам аўтарытарнага рэжыму настроіць нас адно супраць аднаго".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі