Створаны аргкамітэт яшчэ аднаго марафону салідарнасці з палітвязнямі

Вольга Гарбунова

Вольга Гарбунова

Ужо створаны аргкамітэт па правядзенні новага марафону салідарнасці з палітвязнямі. Яго стварэнне падтрымалі "народныя амбасады" і беларускія дыяспары. Пра гэта 5 кастрычніка на прэс-канферэнцыі распавяла прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова, перадае тг-канал "Позірк".

Другі дабрачынны збор на падтрымку палітвязняў і іх сем'яў плануюць арганізаваць пасля таго, як завершыцца выплата грошай з першага марафону. На сёння, па словах Гарбуновай, "размеркавана менш за палову сабраных сродкаў". Завяршыць выплату грошай плануецца да Новага года. Але як атрымаецца — пакажа жыццё, дадае яна.

Гарбунова згадала крымінальную справу, якую ў Беларусі пачалі на ўдзельнікаў ліпеньскага марафону салідарнасці. Падазраванымі з'яўляюцца каля 60 чалавек — арганізатары марафону, журналісты, чальцы сем'яў палітвязняў. Па яе словах, гэта ўнесла карэкціроўку ў дзейнасць па выплаце грошай. Разам з тым, арганізатары прынялі ўсе неабходныя меры абароны інфармацыі пра зробленыя плацяжы.

"Мы выкарыстоўвалі сістэму Stripe, якая мае сертыфікаты найвышэйшага ўзроўню абароны інфармацыі. Мы самі не захоўваем, не выкарыстоўваем даныя ўдзельнікаў марафону. Уцечка немагчымая", — запэўнівае Гарбунова.

Па яе словах, улады не маюць звестак пра тых, хто пералічваў данаты на марафон, і могуць толькі блефаваць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі