"...37, 38, 39...". У Мінску судзяць камандзіра і старшыну з роты Сашы Коржыча

"...37, 38, 39...". У Мінску судзяць камандзіра і старшыну з роты Сашы Коржыча

1 кастрычніка Мінскі абласны суд на выяздным паседжанні ў Мінскім раённым судзе пачынае разглядаць справу старшага лейтэнанта Паўла Сукавенкі і прапаршчыка Артура Вірбала. Першы камандаваў ротай, у якой служыў загінулы пінчук Аляксандр Коржыч, другі быў у гэтай роце старшыной. Следчы камітэт лічыць, што дзеянні Сукавенкі і Вірбала, хаця і былі злачыннымі, але не сталі прычынай самагубства Коржыча. Іх справа была вылучаная ў асобную вытворчасць і будзе разглядацца асобна ад "справы Коржыча", у разглядзе якой зараз абвешчаны перапынак.

Вайскоўцам выстаўленыя абвінавачанні па частках 1 і 2 артыкула 455 Крымінальнага кодэкса — злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, бяздзейнасць улады і перавышэнне ўлады з прымяненнем гвалту. Першапачаткова крымінальныя справы супраць іх распачыналі па іншых артыкулах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі