Пачынаецца візіт прэзідэнта Туркменістана ў Беларусь
11 траўня пачынаецца візіт у Мінск кіраўніка Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава. Пра гэта паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Ладар Туркменістана правядзе перамовы з кіраўніком Беларусі, дзе абмяркуе “стан і перспектывы беларуска-туркменскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, што прадстаўляюць узаемную цікавасць”. Гаворка пойдзе і “аб знакавых для дзвюх краін сумесных праектах”.
Чакаецца, што па выніках перамоў “у прысутнасці лідараў дзвюх краін будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў”.
Плануецца таксама, што Лукашэнка і Бердымухамедаў прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў пасольства Туркменістана.
Візіт туркменскага лідара скончыцца 12 траўня.