Пацук мыўся як чалавек (відэа)
На YouTube з’явілася відэа, на якім відаць, як пацук стаіць у ракавіне і расцірае па сваім целе мыльную пену. І робіць гэта як чалавек.
Як інфармуе сайт ria.ru, мяркуецца, што ролік быў зняты ў Перу. Эксперты лічаць, што звычайна пацукі сябе так не паводзяць. Яны не выключаюць, што ў дадзеным выпадку грызуна натрэніравалі на пэўныя рухі.