Пацярпелыя ад пераследу беларускія даследчыкі могуць атрымаць стыпендыю
Бібліятэка універсітэта, ілюстрацыйнае фота
Беларускія даследчыкі, выкладчыкі і дактаранты, якія пацярпелі ў Беларусі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі, могуць узяць удзел у конкурсе на атрыманне акадэмічных стыпендый. Конкурс ладзіць Праграма EU4Belarus – SALT II (Support for Advanced Learning and Training), якую фінансуе Еўрапейскі саюз.
Адзначым, что стыпендыя прызначана для праходжання навуковай стажыроўкі або напісанне дэсертацыі ў еўрапейскіх навучальных установах. Стажыроўка павінна пачацца ў перыяд з 1 красавіка 2024 года да 30 чэрвеня 2025 года. Яе агульная працягласць можа быць ад трох да дзесяці месяцаў.
Мяркуецца, что стыпендыя пакрывае выдаткі на збіранне неабходнай інфармацыі для даследаванняў, чытанне гасцявых лекцый, супрацоўніцтва для падрыхтоўкі прац, якія рэцэнзуюцца, удзел у семінарах альбо іншыя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца до 15 снежня 2023 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.