Пацыента мазырскай бальніцы зарэзалі з-за грошай (фота)

Пацыента мазырскай бальніцы зарэзалі з-за грошай (фота)

Сталі вядомыя новыя факты пра трагедыю, якая здарылся раніцай 16 студзеня ў адной з палат мазырскай гарадской бальніцы. Там наведвальнік нанёс некалькі ўдараў нажом у шыю 32-гадоваму мужчыну. Пацярпелы пазней памёр у рэанімацыі.

Зламыснік скарыстаўся панікай і паспеў уцячы, але праз некалькі гадзінаў яго затрымалі. Гэта жыхар Мазыра, яму таксама 32 гады. Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, з ім працуюць следчыя, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Забойства". Зламысніку пагражае ад 6 да 15 гадоў зняволення.

Адзначаецца, што за некалькі дзён да забойства паміж падазраваным і пацярпелым адбыўся канфлікт. Апошні атрымаў цялесныя пашкоджанні, у выніку чаго трапіў у траўматалогію. Як асноўны матыў здзейсненага злачынства следчыя разглядаюць канфлікт у сферы фінансавых адносінаў. Пацярпелы не выканаў раней дасягнутую дамоўленасць па ўмовах вяртання грошай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі