Пад Адэсай узарваўся блок-пост, пацярпелі 7 чалавек
Здарэнне адбылося на 7 кіламетры Авідзіяпольскай дарогі.
Як паведамляе УНІАН, сярод сямі пацярпелых адзін супрацоўнік міліцыі. Пацярпелых прывезлі ў бальніцы, дзе ім аказалі першую меддапамогу. На месцы выбуху працуюць следчыя і эксперты. Падрабязнасці здарэння пакуль невядомыя.