Пад Астраўцом мужчына падстрэліў прыяцеля з лука
У Астравецкім раёне Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў па неасцярожнасці. Пра гэта інфармуе прэс-служба ведамства ў сваім Telegram-канале.
Інцыдэнт адбыўся 3 жніўня каля 17-й гадзіны ў лесе каля Астраўца. 23-гадовы мкжчына страляў з лука і трапіў у шыю свайму 41-гадоваму знаёмаму. Параненага мужчыну шпіталізавалі ў лякарню. Стралка затрымалі.
Праваахоўнікі дапытваюць відавочцаў, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.