Пад Бялынічамі кіроўца збіў насмерць жанчыну і знік з места здарэння
У Бялыніцкім раёне аўтамабіль насмерць збіў жанчыну-пешахода і знік з месца здарэння. Пра гэта паведамляецца на старонцы раённага аддзелу ДАІ Вконтакте. Дарожнае здарэнне адбылося 2 чэрвеня пасля 20.00 на пад’ездзе да Бялынічаў.
Невядомы аўтамабіль, як мяркуецца, цёмнага колеру, рухаўся ў бок Магілёва, калі здзейсніў наезд на жанчыну. Пацярпелая сканала ад атрыманых пашкоджанняў.
Дзяржаўтаінспекцыя шукае відавочцаў здарэння і просіць усіх, хто мае інфармацыю пра гэты інцыдэнт, паведаміць яе ў аператыўна-дзяжурную службу Бялыніцкага РАУС па тэлефонах +37529-749-89-65, 80223-25-19-40, або па лініі 102.