Пад Чэрыкавам легкавік наскочыў на трактар з плугам: 4 чалавекі загінулі

Пад Чэрыкавам легкавік наскочыў на трактар з плугам: 4 чалавекі загінулі

Пад Чэрыкавам трактар з плугам сутыкнуўся з легкавіком Renault Logan, у выніку чаго загінулі 4 чалавекі. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 19 кастрычніка. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на ДАІ Магілёўскага аблвыканкама, за рулём легкавіка была 40-гадовая жанчына, а ў машыне было яшчэ чацвёра пасажырак — дзве дзяўчыны па 19 гадоў, а таксама жанчыны ва ўзросце 35 і 49 гадоў.  

Падчас сутыкнення з трактарам, легкавік проста разарвала на часткі. Загінула кіроўца, а таксама дзве старэйшыя пасажыркі і адна з дзяўчат. Іншая дзяўчына выжыла, але атрымала цяжкія траўмы.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце гэтага здарэння. Высветлілася, што трактар з плугам не быў абсталяваны ні флікерамі, ні габарытнымі агнямі. Кіроўца трактара затрыманы па падазрэнні ў  злачынстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі