Пад Гомелем п'яная маці везла на аўто дваіх дзяцей і трапіла ў аварыю

Пад Гомелем п'яная маці везла на аўто дваіх дзяцей і трапіла ў аварыю

Аўтамабіль з двума дзецьмі трапіў у ДТЗ пад Гомелем, перадае БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Здарэнне адбылося ўвечары 13 чэрвеня каля вёскі Чонкі Гомельскага раёна. Вінаваўцай аварыі стала 32-гадовая кіроўца БМВ — маці траіх дзяцей. Жанчына была за рулём нецвярозай, ад медагляду яна адмовілася. Пасажырамі ў яе аўто былі двое дзяцей — 6 і 9 гадоў. Дзеці ехалі ва ўтрымвальных прыладах і пры ДТЗ не пацярпелі.

Другі ўдзельнік ДТЗ распавёў, што БМВ, якім кіравала жанчына, ехаў насустрач проста на яго аўтамабіль. Мужчына спрабаваў пазбегнуць сутыкнення, аднак безвынікова. Дарэчы, ён жа і выклікаў ДАІ.

На жанчыну склалі чатыры адміністрацыйныя пратаколы. Яе машыну забралі на штрафстаянку.

Аднак праз нейкі час жанчына зноў трапілася даішнікам — цяпер ужо на "Нісане". Калі яе аўтамабіль затрымалі, кіроўца зноў была нецвярозай. Яна чарговы раз адмовілася ад медагляду. Што праўда, гэтым разам дзяцей у аўто не было. На гамяльчанку склалі яшчэ два пратаколы, а яе аўто забралі на штрафстаянку. Цяпер жанчыне пагражае буйны штраф. Таксама яе могуць пазбавіць права кіравання транспартам. Сваю віну яна так і не прызнала.

Паведамляецца, што раней жанчына 11 разоў прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі