Пад Гродна праходзіць фестываль аркестраў (фота)

Міжнародны фестываль "Фанфары сяброў" праходзіць у аграгарадку Парэчча 23 і 24 траўня. Адкрылася мерапрыемства шэсцем аркестраў па вуліцах аграгарадка да галоўнай пляцоўкі — школьнага стадыёна. Права выступіць першым атрымаў мясцовы духавы аркестр "Парэчча VIP Band". Акрамя беларускіх удзельнікаў сюды прыехалі два калектывы з Польшчы — гарадскі духавы аркестр Беластока і моладзевы аркестр горада Сухаволя.Упершыню свае кампазіцыі на фестывалі выканаў аркестр з латвійскага горада Ліепая.

Праводзіцца фестываль "Фанфары сяброў" раз на два гады. У Беларусі падобнае мерапрыемства ёсць толькі ў Баранавічах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі