Пад Гродна прайшоў міжнародны аўтафестываль
19 ліпеня пад Гродна на месцы старога аэрапорта сабраліся самыя незвычайныя аўтамабілі Беларусі.
Тут прайшоў пяты Міжнародны аўтамабільны фестываль SunDay AutoGrodno 2014.
На пляцоўцы фэста было больш за 200 машын: каля 150 сярод удзельнікаў і каля 50 прадстаўнікоў беларускіх аўтаклубаў.
Аўтааматары прыехалі не толькі з Беларусі, але і з Польшчы, Расіі, Літвы і Латвіі. Яны са сваімі аўтамабілямі змагаліся за першыя месцы ў намінацыях: Рэтра, Цюнінг, Стэнс (фініш рэспубліканскага аўтапрабегу BellyRubbers), Аэраграфія, Вінілаграфія (лепшыя студыі Беларусі і Расіі) і аўтагук.
Па словах арганізатараў, у гэтым годзе да фестывалю вялікую цікавасць выявілі масквічы. Напрыклад, свае працы на Аўдзі і Шэўрале паказаў адзін з расійскіх заканадаўцаў моды ў галіне вінілавага стайлінгу. А з Польшчы і Літвы прыехала шмат рэтра-аўтамабіляў і гоначных машын.
Усей гэтай аўта-феерыяй зацікавіліся каля 7 тысяч чалавек. Аднак гэтая лічба не канчатковая. У арганізатараў скончыліся арыгінальныя квіткі на адзнацы 6,5 тысяч. Пасля чаго яны пачалі гандляваць звычайнымі папяровымі.
Дарэчы, такую вялікаю колькасць гасцей не вытрымала адзіная базавая станцыя сотавай сувязі ў тым раёне. Таму з фестывалю нельга было тэлефанаваць па мабільным да наступнага дня.