Пад Гродна прайшоў міжнародны фестываль цяжкай музыкі (фота)
16 жніўня ля вёскі Бакуны ўпершыню прайшоў міжнародны панк-рок фестываль Out of the Streets.
12-гадзінны жывы канцэрт пад адкрытым небам далі 15 гуртоў з Германіі, Польшчы, Літвы, Расіі і Беларусі.
На панк-рок-марафон з Польшчы прыехалі калектывы The Lowest, Drip Of Lies. Таксама ў апошні момант зрабіў сюрпрыз дзявочы гурт Miraż, даўшы згоду прыехаць на фестываль. Літву прадстаўляў калектыў SAAT, Германію — Sickmark, а Расію — гурты Bystreet і Choix. Годна выступілі і беларускія калектывы Pull Out An Eye, Bagna, Deadfall, Karramba!, Unsilent, I Hope You Die, Signal of Hope і Nihil Novi. Вядомыя ў Еўропе хардкоршчыкі з Германіі Wasted Youth і з Польшчы — Hard To Breathe не змаглі прыехаць па тэхнічных прычынах.
Уначы гасцей фестывалю забаўлялі сэты дыджэяў Fox, Dragga і Trojanych. Як паведамілі арганізатары фестывалю, імпрэзу наведала больш за 200 аматараў цяжкой музыкі з Беларусі і Расіі.