Пад Гродна ў гонар Дня Перамогі варылі суп з крапівы (фота)
Гродзенцы святкавалі ў партызанскай вёсцы з прыпеўкамі і “баявымі сто грамамі”.
Незвычайную праграму “На безыменнай вышыні” правялі ў маёнтку “Каробчыцы” пад Гродна. Гасцей чакалі салдацкая каша ў кацялках, суп з крапівы, песні пад гармонік, баявая конніца і імправізаваны лазерны цір.
Узнавілі атмасферу 1940-х і ўзоры вайсковай тэхнікі. У канцы свята моладзь запусціла ў неба ракеты з надпісамі “перамога”.