Пад Лёзнам аўтамабіль збіў трох падлеткаў, аднаго — насмерць
У Лёзненскім раёне супрацоўнікі Следчага камітэта пачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.
Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, позна ўвечары 4 красавіка 39-гадовы кіроўца аўтамабіля "Івека Турба-Дэйлі", які ехаў у напрамку Смаленска, збіў трох шаснаццацігадовых пешаходаў, якія рухаліся ў спадарожным кірунку.
Пры здарэнні адзін падлетак загінуў, два іншыя атрымалі цялесныя пашкоджанні.
Як удакладняе прэс-служба МУС, усе падлеткі мелі на сабе святловяртальныя элементы (флікеры).
Паводле папярэдняй інфармацыі, усе ўдзельнікі дарожна-транспартнага здарэння былі цвярозымі.
Следчыя цяпер аднаўляюць акалічнасці здарэння і праводзяць неабходныя следчыя дзеянні.