Пад Магілёвам на дачнікаў напала рысь
У Магілёўскім раёне рысь напала на людзей, паведамляе прэс-служба МНС.
8 верасня каля 10-й гадзіны ратавальнікам паведамілі пра напад рысі на людзей у садовым таварыстве "Пушча" Магілёўскага раёна.
На месца здарэння выехалі ратавальнікі, міліцыянты, прадстаўнікі ветстанцыі і паляўнічазнаўчай гаспадаркі.
Паведамляецца, што рысь хавалася пад аўтамабілем. Адзін з пацярпелых ад яе ўкусаў быў у аўтамабілі.
Жывёлу застрэлілі
Медыкі шпіталізавалі двух пацярпелых магілёўцаў — 66 і 59 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.