Пад Магілёвам вецер ламаў дрэвы, платы і зрываў дахі (відэа)
18 ліпеня пад Магілёвам моцны вецер ламаў дрэвы, платы і зрываў дахі. Відэа пра наступствы разгулу стыхіі ў вёсцы Будзішча з'явілася ў інтэрнэце. Мясцовыя жыхары ўпэўненыя, што гэта быў ўраган.
Як інфармуе прэс-служба МНС, агулам ад стыхіі пацярпелі больш за два дзясяткі гаспадарчых і жылых будынкаў. У іх пашкоджаныя дахі. Звестак пра пацярпелых няма.