Пад Мікашэвічамі легкавік заціснула паміж двума вайсковымі грузавікамі
Аўтааварыя з удзелам вайсковай тэхнікі адбылася пад Мікашэвічамі.
Дегкавік заціснула паміж двума вайсковымі грузавікамі. Відавочца кажа, што абышлося без ахвяраў, але "Аўдзі" атрымала значныя пашкоджанні. На відэа бачна, што ў машыны змятая ўся задняя частка.
На месца аварыі выязджалі прадстаўнікі Вайсковай аўтамабільнай інспекцыі.
Падчас цяперашніх вучэнняў гэта не першае ДТЗ з удзелам вайсковай тэхнікі. Як распавядала Еўрарадыё, 25 студзеня ў Гродне вайсковы МАЗ, паехаўшы на чырвонае святло, збіў "Шкоду".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.