Пад новыя санкцыі Вялікабрытаніі трапілі Абрамовіч, Мілер, Кадыраў, Грызлоў

Пад новыя санкцыі Вялікабрытаніі трапілі Абрамовіч, Мілер, Кадыраў, Грызлоў

Вялікабрытанія ўвяла новыя санкцыі супраць Расіі. Расійскія алігархі, топ-менеджары дзяржаўных кампаній адказваюць за агрэсію РФ супраць Украіны. У "чорны спіс" трапілі бізнесоўцы Раман Абрамовіч і Алег Дзерыпаска, кіраўнік "Газпраму" Аляксей Міллер і кіраўнік "Раснафты" Ігар Сечын.

Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", у ім таксама Уладзімір Пуцін, міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, кіраўніца Савета Федэрацыі Валянціна Мацвяенка, кіраўнік Службы знешняй разведкі Сяргей Нарышкін, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў, сенатар Андрэй Клішас і іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі