Пад Оршай міліцыя і МНС усю ноч шукалі хлопчыка, які не вярнуўся са школы
Пошукі хлопчыка ў Аршанскім раёне
Міліцыянты і ратавальнікі ўсю ноч шукалі ў Аршанскім раёне 9-гадовага хлопчыка, які не прыйшоў са школы, паведамляе прэс-служба МНС.
10 верасня пасля другой гадзіны ночы ў МНС звярнуліся супрацоўнікі міліцыі з паведамленнем, што ў гарадскім пасёлку Копысь згубілася дзіця. Удзень 9 верасня хлопчык пайшоў са школы, але дадому не прыйшоў. Бацькі разам з настаўнікамі шукалі яго ў пасёлку, абтэлефаноўвалі знаёмых. Не знайшоўшы дзіця, яны звярнуліся ў міліцыю.
Школьніка шукалі 21 адзінка тэхнікі і 78 чалавек — пераважна супрацоўнікі МНС.
Знайшлі дзіця ў 5:20 раніцы ратавальнікі і міліцыя. Хлопчык быў у гасцях у аднакласніцы. Паведамляецца, што меддапамога дзіцяці не спатрэбілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.