Пад Пінскам пачынаецца байк-фэст

Для яго правядзення арганізатары абралі дзіцячы аздараўляльны летнік. Менавіта тут будуць ладзіцца шматлікія конкурсы сярод байкераў. У канцэртнай частцы выступяць гурты САДЪ, МадэраХардБлюз, ІнТым (Кіеў), кавэрбэнд Чыкага, ANGLE, SANDGLASS і спецыяльны госць Metallica — Scream Inc.(Кіеў, афіцыйны трыб’ют).



Праўда, пад пытаннем пакуль застаецца неад’емная частка праграмы любога мотафэсту — байк-парад. Яго меркавалі правесці ў суботу 7 верасня. Пінскія ўлады далі дазвол на праезд вялікай калоны байкераў праз горад. Аднак мясцовая ДАІ запрасіла за свае паслугі 5 мільёнаў рублёў. А такой сумы ў бюджэце арганізатараў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі