Пад польскія санкцыі трапіла фірма Beloil і алігархі, звязаныя з Лукашэнкам

Пад польскія санкцыі трапіла фірма Beloil і алігархі, звязаныя з Лукашэнкам

26 красавіка Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы апублікавала санкцыйны "чорны спіс", у які трапілі 35 кампаній і 15 фізічных асоб. Амаль цалкам яны адносяцца да Расіі, але ёсць і беларускі след. Пад польскія санкцыі трапілі алігархі Міхаіл і Саіт-Салам Гуцарыевы. Адзначаюцца іх сувязі з Аляксандрам Лукашэнкам.

Таксама ў "чорным спісе" кампанія Beloil Polska з офісам у Варшаве. Да 25 сакавіка 2022-га 50% яе акцый мела "Беларуснафта", якая летась трапіла пад санкцыі ЕС. Далей 100% акцый апынуліся ў "Беларускай нафтавай кампаніі".

У МУС Польшчы кажуць, што польскі санкцыйны спіс — гэта ўдакладненне санкцыйнага спісу ЕС. Ён закрануў кампаніі і расійскіх алігархаў, якія працуюць на тэрыторыі Польшчы. Між іншым, у "чорны спіс" трапілі "Газпрам" і самая заможная жанчына Расіі, заснавальніца Wildberries Тацяна Бакальчук.

Пад польскія санкцыі трапіла фірма Beloil і алігархі, звязаныя з Лукашэнкам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі